
Калi чалавек, незнаемы з Менскам, прачытае дзве папярэднiя часткi маiх вандровак па гораду, то ен можа падумаць, што ўвесь Менск выглядае як стары еўрапейскi горад, дзе шмат старой забудовы, што хаваецца мiж старых вялiзных дрэваў. Нажаль, гэта зусiм не так. Дзеля пераважнай большасцi жыхароў Менск выглядае вось так:

У гэтай частцы майго даследавання я вырашыў зрабiць невялiкi шпацыр па спальных раенах горада. Яны забудаваны збольшага панэльнымi дамамi рознай ступенi жахлiвасцi; часам трапляюцца i цагляныя дамы, але яны рэдка выглядаюць лепш. У дамах такога тыпу пражывае, па маiх падлiках, недзе 80 адсоткаў мiнчанаў (а можа i больш).

Найбольшая колькасць падобных кварталаў знаходзiцца ў заходней частцы горада - гэта такiя раены, як "Вяснянка", "Масюкоўшчына" ды iншыя.

Масюкоўшчына ўяўляе сабой нешта накшталт зачыненага гета, з аднаго боку якога знаходзяцца нейкiя гаражы:

А далей пачынацца заборы у некалькi радоў. Гэта зроблена дзеля бяспечнасцi чыгункi (бо побач праходзяць рэйкi), але ўражанне застаецца як ад канцлягеру. Выйсцi ў бок горада можна толькi праз нешматлiкiя танэлi ды пераходы:

У спальных раенах праходзiць свае, нi на што не падобнае жыцце.

Крамы выглядаюць так:


А культурнае жыцце прадстаўлена, галоўным чынам, жахлiвых памераў цэрквамi (на якiя ўвесь час збiраць грошы ў адмысловая скрынкi, што есць ва ўсiх больш-менш буйных крамах) ды яшчэ "шиномонтажами":


А вось як прапануецца бавiць вольны час:

Яшчэ даволi шмат гарадской графiкi прысвечана пажарам. Гэта вельмi важны сымбал дзеля канструявання масавых жахаў i накiроўвання ўнутранага адчування небяспекi ў патрэбнае русла; яго абыгрываюць на розныя лады - палохаюць паленнем у ложку, пакiнутай электратэхнiкай, неўсталяванымi
Iлля Iльф добра сказаў пра тое, што пажарам называюць кожную бяду, што здарылася ад агню, пры гэтым не аналiзуючы, ад чаго сапраўды яна здарылася.
Тыповы жыхар спальнага раена выглядае вось так:

Часцей за ўсе гэта мужчына невызначанага ўзросту, неахайна апрануты, з барвовай тваравай эрытэмай (ад непамернага алкагалiзму). Такiх можна пабачыць i ў цэнтры горда, але ў спальных раенах яны адчуваюць сябе сапраўднымi гаспадарамi ды "доминирущим социальным сословием".
Але давайце пойдзем далей. Тыповыя двары выглядаюць недзе вось так:

Цi гэтак:

У дварах часта можна пабачыць нейкiя кампрэсары ды капцеркi, якiя так стаяць гадамi:

Часам у аздабленнi дворыкаў сустракацца традыцыйныя беларускiя матывы.

Дарэчы, раены падобнага кшталту сустракацца i блiжэй да цэнтру Менска. Забудаваны яны часцей за ўсе па такому прынцыпу - з боку дарогi iдзе шэраг шматпавярховiкаў (часцей на дзевяць паверхаў).

А ў сярэдзiне ўжо пачынаюцца яшчэ боль страшныя "хрушчоўкi", якiх не бачна з дарогi. А вось так выглядае тыповы пад'езд:

Звонку большасць пад'ездаў прыкладна такая:


Давайце цяпер паглядзiм на балконы:


На жыхароў:


Пачытаем аб'явы:

Крыху адпачнем:

I пойдзем куды-небудзь яшчэ.

Journal information