
Беларусь, Менск
Альбо як можна правесцi лiстападаўскi вечар у горадзе.
У цемны восеньскi вечар у Менску можна знайсцi трамвайчык, сесцi ў яго ды паехаць у Палац Моладзi. Гэта такi будынак, дзе месцяцца ўсялякiя дзiцячыя кружкi ды секцыi; калiсцi ў гэтым месцы я наведваў мастацкую студыю ды музычны кружок.

Вестыбюль даволi прасторны. З таго часу, калi я тут быў апошнi раз, у вестыбюле паставiлi мiнi-кафэ з кавай ды кiслароднымi кактэйлямi, а таксама дадалi асвятленне падвясной столi. Выглядае нiчога так.

У астатнiм - не змянiлася нiчога.

Нават рыцарскi рэканструктарскi клуб застаўся на тым самым месцы, што быў шмат год таму - недалека ад ўваходу - калi заходзiць у палац з боку трамвайных рэек. Уваход у клуб ахоўвае манекен тамплiера.

Але не будзем тут марнаваць час, лепш паедзем на канцэрт. Канцэрт альтэрнатыўнай музыкi ў гэты вечар праходзiў у адным з менскiх клубаў, што арэндуе памяшканне на старым заводзе. Спачатку я зайшоў з iншага ўваходу:

Было цiкава паглядзець на графiцi-тэгi на двярах:

На ўсялякае iнвентарызаванае жалеззе:

Рэкламу дзiўнага:

I на адчайны крык офiснай душы:

Зрэшты, надпiсы каля ўваходу ў сам клуб былi не менш цiкавыя.

...Гукарэжысер узяўся за фэйдэры на пульце.

I на сцэну выйшаў музычны ансамбль.

Прабачце, не запомнiў назву.

Journal information