
Расiя, Смаленск.
Смаленск - невялiкi расiйскi горад, што месцiцца недалека ад мяжы з Беларуссю. Каля чыгуначнага вакзалу горада знаходзiцца шмат розных заводаў ды прадпрыемстваў.

З Беларускiх гарадоў Смаленск крыху падобны на Бабруйск; у цэнтры горада есць некалькi прыгожых старых будынкаў, часцяком яны месцяцца на некаторай адлегласцi ад дарогi.

У горадзе захавалася забудова XIX стагоддзя, часам у вельмi неблагiм стане. Стылiстычна яна блiзка да архiтэктуры тых жа гадоў з ўсходу Беларусi - Магiлева ды Гомеля. Тыя ж вокны, тыя ж балконы ды знешняе аздабленне.

Пасляваенная забудова чымсцi нагадвае Менск, але есцi i шмат адрозненняў - напрыклад, у дызайне дэкору.


У горадзе шмат цiкавых асаблiвасцяў, што адразу заўважны беларускаму глазу - напрыклад, надпiс "Макдональдс" зроблены на кiрылiцы ды без мяккага знаку.

Яшчэ адразу кiдаецца ў вочы колькасць расiйскiх аўто, розных гадоў вытворчасцi. У Беларусi, здаецца, амаль не засталося расiйскiх машын.

Яшчэ - у горадзе вельмi шмат аб'яваў самага рознага кшталту, iх вельмi шмат каля прыпынкаў транспарту, у пераходах i г.д. Больш-менш вялiкiя плошчы, дзе можна прыляпiць аб'яву, часам змяшчаюць забарону на самавольную расклейку:

Рэклама.

Грамадскi транспарт прадстаўлены аўтобусамi,

трамваямi.

Ды яшчэ маршруткамi. Маршруткi збольшага прадстаўляюць сабой так званыя "газелi", жоўтага колеру. У Менску раней такiя былi таксама, але з часам iх становiцца ўсе менш, бо яны не вельмi надзейныя ды да таго ж яшчэ вельмi нязручныя дзеля выкарыстання ў якасцi маршруткi - бо маюць нiзкую столь салона ды кепскае размяшчэнне крэслаў.

Гарадскi цэнтр выглядае недзе так:




А вось так выглядаюць смаленскiя двары:





Недалека ад вакзалу:

Недалека ад вакзалу, дарэчы, трапiлася вось такая цiкавостка:

Роўна над якой была жалезная сетка з мноствам пустых бутэлек.

Вось такi горад.

Journal information