
Старыя будынкi ў Менску.
За Акадэмiяй мастацтваў яшчэ захавалася некалькi прыгожых двухпавярховых домiкаў, але iх паступова зносяць - бо зямля ў цэнтры дарагая, а шанаваць гiсторыю ў нас не прынята. На заднiм плане - навабуд.

Недалека адтуль - скрыжаванне вулiц Коласа i Калiнiна. Справа бачны стары iнтэрнат для будаўнiкоў (працуе дасення) ды старыя вайсковыя казармы.

Iнтэрнат, буйны план з боку двара.

У дварах там-сям засталiся вось такiя былыя склады - хутчэй за ўсе, там захоўвалi дровы.

А вось iншы раен - двухпавярховыя дамы ў раене Берасцянскай-Казлова.

Таксама недзе той раен:

I яшчэ. У сярэдзiне - стары клуб, якi доўгi час стаяў закiнутым i туды рабiлi "залазы" дыггеры. А дом з вострым дахам у часы другой сусьветнай вайны займала ведамства Разэнберга.

Адна з першых "хрушчовак" - яшчэ з былым аўтаномным ацяпленнем - бачны высокi комiн кацельнай.

Менская крама на вулiцы Кузьмы Чорнага.

Партызанскi праспект - адзiн з самых брудных раенаў у горадзе - у паветры часцяком стаiць пах акалiны ды розных iншых прамысловых рэчаў.

Будынак нацбанку (слушна названы ў народзе "наiбанкам"). Звярнiце ўвагу на каларытнага дзядзьку на першым плане:

Стары шпiталь каля парка Горкага. Зараз яго рэмантуюць - дарэчы, будынку амаль 200 год.

Яшчэ здымачак:

А вось гэты будынак для мяне загадка. Гэта раен вулiцы Някрасава. Здаецца, гэта частка нейкага старога прадпрыемства.

Былы офiс кампанii "Гiсторыя-тур", што месцiўся каля чыгуначнага вакзалу.

Нямiга.

P.S. Будзе цiкава паглядзець вашыя здымкi старых будынкаў.
Journal information