А за гэтым разам я здымаў будынкi ў зусiм iншым месцы горада - на вулiцы Нававiленскай. Там яшчэ захаваўся цэлы квартал вось такiх баракаў:

Падыйдзем блiжэй.

Амаль усе баракi тут аднолькавыя - гэта доўгая двухпавярховая будынiна на некалькi пад'ездаў, атынкаваная жоўтай тынкоўкай. Двары выглядаюць вось так:

Зараз з баракамi збiраюцца нешта рабiць (хутчэй за ўсе - рэмантаваць). Яны стаяць адселеныя, пад'езды замкнены на замкi.

Але ў некаторыя ўсеж-такi можна трапiць - там працягваецца жыцце людзей. Тыповы пад'езд у бараку выглядае вось так. Звярнiце ўвагу на драўляныя парэнчы ды столь. Лесвiца, дарэчы, ужо сцерта ўшчэнт.

Пройдземся вакол будынкаў. Побач есць больш сучасныя дамы i невялiкiя двухпавярховыя домiкi у тыповым беларускiм стылi (на фота - блакiтнага колеру).

На некаторых вокнах захавалiся металiчныя скрынi для кветак. Альбо, як варыянт, там узiмку захоўвалiся прадукты.

На некаторых вокнах бачны сляды пажару - у пакоi на другiм паверсе нешта добра гарэла.


Дворык.

Адзiн барак быў чамусьцi неатынкаваны:

Дарэчы, гэтыя будынкi не такiя старыя, як можа падацца. Вось на гэтай шыльдзе шмат чаго напicана пра дом. Сярэдняя плошча кватэраў вельмi малая - каля 25 метраў. Гэта, хутчэй за ўсе, толькi невялiкi пакойчык ды кухня.

Вокны.



Выхад з квартала.

Comments Disabled:
Comments have been disabled for this post.