
Эстонiя, Талiн.
Сення расповед пра сталiцу Эстонii.

У Талiне захавалася шмат прыгожых драўляных будынкаў у скандынаўскiм стылi.

Увогуле, там шмат старых будынкаў, захаваных у аўтэнтычным стане. Па стылю i памерам пабудовы бачна, што Талiн заўседы быў адносна невялiкiм горадам з невялiкай колькасцю насельнiцтва.


У старых кварталах прыемныя двары, у iх чыста ды акуратна. Бачна вялiкая рознiца ў параўнаннi з хваравiтай менскай чысцiней.



Нягледзячы на надвор'е, большасць аўто выглядае вельмi чыстымi ды дагледжанымi.


У Эстонii шмат шэрага вапняку, з якога пабудавана шмат гiстарычай забудовы, напрыклад вось гэтыя сцены вакол спуску да старых кварталаў.

Побач з дарожнымi знакамi часцяком месцiцца рэклама.

Таксама у горадзе шмат рознага рэкламнага "хэндмэйда" - напрыклад, вось такi стары ровар з нейкiмi абвесткамi.

Увогуле, уся рэклама ды вулiчная графiка ў Талiне выглядае вельмi прывабна ды густоўна. Вось ардынарная вiтрына ў старым горадзе - нiякага таннага пластыка ды ўсяго такого iншага.

Цi, напрыклад, вось - сувенiрная крама.

Стары Талiн уражвае.


Не ведаеш нават, на што глядзець спачатку - на дзверы,


Сярэднявечны гадзiннiк (якi працуе!),

Цi на дворыкi - дзе, здаецца, усе захавалася такiм самым, як i шмат стагоддзяў таму.

Часам у старым двары можна пабачыць i сучасную забудову.

У цэнтры горада есць плошча, дзе калiсьцi былi гандлевыя рады.

На плошчы есць ратуша - гэта прыкмета сярэднявечнага горада, што меў самакiраванне.

Унутры ратушы есць кавярня, што мае цiкавую гiсторыю.

Зараз тут вельмi утульна, а раней, як кажуць, тут быў пакой для катаванняў.

Вось такi горад.







Сучасны горад часам праглядвае за фасадамi старой забудовы,

Але ў больш новых раенах глядзець няма чаго.

Плошча.

Кiнатэатр.

Стары завод.

Карацей, гуляем толькi па цэнтру.

Journal information