
Беларусь, Мiр.

У Мiры есць сусветна вядомы замак, якi занесены
Напрыклад, з супрацлеглага боку замак выглядае вось так. Замкавы вал зараз абсаджаны травою, i ўнутры яго зроблены нейкiя службовыя памяшканнi - бачны сучасныя дзверы ды аздабленне.

Пройдземся вакол. Каля замка есць невялiчкi вадаем, а на гарызонце бачна сучасная забудова - гэта горад.

Вакол замка можна пабачыць вось такiя пабудовы - здаецца, гэта нешта накшталт флiгеля (у жыццi гэты домiк выглядае значна большым, чым на фота).

Увесь мiрскi замак складаецца з пяцi вежаў, што складаюць замкнены простакутнiк з унутраным дваром. Вежы са двара выглядаюць вось так:

А сам двор - так:

Замкавыя дзверы:



Тэхнiчная рашотка - здаецца, гэта вентыляцыя, што вядзе у замкавыя сутарэннi.

Сутарэннi даволi цiкавыя. Есць пакой для катаванняў, з мэбляй ды абсталяваннем.

Есць гаспадарчыя прыналежнасцi. Цiкава, што з гэтых рэчаў сапраўдны тагачасны арыгiнал, а што - сучасная рэканструкцыя? Здаецца, рэканструкцыi больш.


Пойдзем унутр. Вось тыповы пакой замка - ен ацяпляўся вось такой асобнай печчу, што зараз пабелена вапнай.

А вось так выглядае кабiнет князя Святаполк-Мiрскага - аднаго з апошнiх гаспадароў замка, ен валодаў замкам у 20-30 гады XX стагоддзя.

Музычныя iнструменты - лютня, дуда, вiола.

А вось, здаецца, заля, дзе шляхта збiралася на паляванне.

Пойдзем далей. Вось замкавы калiдор - барокавая ляпнiна вакол дзвярэй здаецца арыгiнальнай.

А вось бальная зала пасля мне не спадабалася - вельмi шмат золата ды электрычных разетак на бачных месцах.

У асобным пакоi можна пабачыць выставу, прысвечаную беларускiм замкам. Злева - макет магчымай рэканструкцыi Старога замка ў Гродна, прыблiзна так ен выглядаў у XVII стагоддзi.

Напрыканцы - крыху будынкаў з цэнтральнай плошчы мястэчка Мiр.




Journal information