
На днях я гуляў па гораду i ўбачыў цiкавае месца, дзе я нiколi не быў раней. Таму праз дзень я вырашыў вярнуцца туды са здымачом i паказаць гэтае месца вам.
Менск, як i любы вялiкi горад, мае шмат таямнiцаў ды розных незвычайных месцаў. Самае цiкавае ва ўсiм гэтым тое, што жыхары падобных месцаў успрымаюць горад вельмi адрозна ад другiх жыхароў горада - карацей кажучы, iснуе безлiч розных Менскаў, што я i спрабаваў перадаць у сваей рубрыцы "Невядомы Менск" (глядзiце яе нiжэй ў маiм журнале). Месца, дзе я пабываў сення, таксама цалкам адпавядае "гораду ў горадзе" - настолькi адрознае ад ўсяго iншага жыцце там iдзе.

Шчыра кажучы, я думаў, што у Менску ўжо не засталося драўляных баракаў. Нягледзячы на тое, што колькасць iх паступова змяншаецца, такiя будынкi есць дасення, i ў iх жывуць людзi.

Звонку баракi выглядаюць вось так. У тым месцы, дзе я быў, баракi прадстаўлены ў адным варыянце - адносна вялiкая драўляная будынiна на два паверха, часцей з двума пад'ездамi.

Падыйдзем крыху блiжэй. Паабапал усiх баракаў растуць старыя дрэвы.

Дрэвы, дарэчы, вельмi вялiзныя, у некалькi разоў вышэй за будынкi. Хутчэй за ўсе, iм прыкладна столькi ж гадоў, як i баракам.

Наконт узроста. Пры першай сустрэчы з гэтымi будынкамi я вырашыў, што гэта пасляваенная забудова. Але высветлiлася, што гэтыя баракi пабудаваны напрыканцы 30-х гадоў - на палове дата пабудовы пазначана як "1936", на другой - "1940". То бок, гэтым драўляным будынкам амаль 80 гадоў.

Вось тыповы дворык:

А вось адвартоны бок дома. Тут бачны другiя дзверы ды лесвiца на дах.

Дзверы блiжэй выглядаюць вось так:

А вокны - так. Розных тыпаў вакон я налiчыў каля чатырох.

Электрычнасць.

Яшчэ электрычнасць. Тут давялося крыху пагутарыць з жыхарамi:
- Ой, вы дзеля зноса здымаеце?
- Не, цецечка, я дзеля сябе. Мой прадзед памер у падобным доме ў 1952 годзе (навошта ляпнуў?)
З гутаркi высветлiлася, што сення баракi маюць газавае ацяпленне (газавы кацел), раней былi печы. Хутчэй за ўсе, печы функцыянуюць дасення.

А на гэтым фота падвойныя вокны (што блiжэй адно да аднаго) - гэта кухня. На другiм паверсе каля правага акна кухнi можна пабачыць адмысловую сетку дзеля захоўвання прадуктаў.

Давайце цяпер зойдзем у пад'езд.

Ен вельмi просты, з драўлянай лесвiцай i нескладанымi парэнчамi. Другi i апошнi паверх нагадвае склад старых рэчаў.

А вось гэта - старыя вулiчныя кладоўкi, дзе раней, хутчэй за ўсе, захоўвалiся дровы.

Кладоўкi цiкавыя i даволi розныя.

Вулiчныя дзверы.

Увогуле, у гэтым месцы у паветры вiсiць нейкая атмасфера чакання. Усе ведаюць, што баракi хутка пайдуць пад знос - але нiхто не ведае, калi дакладна. Адзiн барак, што блiжэй да вулiцы, зараз павольна разбiраюць. На здымке бачна планiроўка пакояў, вокны, печ.

Нягледзячы нi на што, жыхары займаюцца упрыгожваннем наваколля. Усе ж такi прыемна жыць у чысцiнi i прыгажосцi.

Зiрнем яшчэ раз на пейзаж.

Journal information