
Два мiнулыя выпускi тут:
Восеньскiя баракi.
Зiмовыя баракi.
Сення глядзiм на домiкi па вулiцы Жукоўскага.

На гэтай вулiцы захаваўся невялiка кластэр цагляных двухпавярховiкаў, гэта былыя жылыя дамы. Выглядаюць яны вось так:


Вокны забiты дошкамi.

Будынкi вельмi атмасферныя. Больш за ўсе яны нагадваюць малюнкi з мульцiка "Дзень народзiнаў Алiсы", што зроблены паводле аповесцi Кiра Булычова.

Нават памер вокнаў выглядае больш малым за звычайныя вокны падобнага кшталту - хто ведае сюжэт аповесцi, зразумее, пра што я.



Iнтэр'еры:


Вост гэты здымак мне спадабаўся:

Дарэчы, па iм бачна, што дамы, мабыць, будут не знасiць, а зробяць рэканструкцыю; у iншым выпадку - навошта разбiраць перакрыццi? Пра магчымую рэканструкцыю гавораць i замураваныя дзверы з адваротнага боку будынка.


Iнфармацыйная дошка:

Я лiчу, што гэтую забудову нельга зносiць, а трэба рэканструяваць пад офiсны кластэр. Месца вельмi файнае - адносна недалека ад цэнтру, вулiца цiхенькая ды зяленая. Глядзiце, якiя дрэвы!

Летам тут будзе вельмi прыемна. Да таго ж дамы маюць вялiкiя двары, што могуць быць рэканструяваны пад паркоўкi дзеля супрацоўнiкаў офiсаў.

Вось такiя домiкi.

Journal information