
Беларусь, Брэст.
Сення - здымкi летняга Брэста. На газонах у Брэсце есць вось такiя вераб'i:

А бакi дзеля смецця выглядаюць вось так:

Як i ў Гродна, у Брэсце есць пешаходная вулiца ў цэнтры. Тут трапляюцца лавачкi, што нетыпова для беларускiх гарадоў.

Але самае цiкавае, канешне, у дварах.

Тут шмат старых будынкаў цiкавых формаў.

Мноства дзвярэй розных памераў ды колераў.


Часам з выдраннымi замкамi.

А часам наадварот - з дадатковымi знешнiмi.

У брэсцкiх дварах даволi шмат графiцi.

Але нiчога высокамастацкага знайсi не атрымалася - у асноўным, так званыя "тэгi".

Вось такiя двары.



Брэст розны. Такi:

Такi:

I вось такi:

У Брэсце есць музей паравозаў, дзе сабраны машыны розных гадоў:

Розныя.

З надпiсамi на вугальных тэндэрах.

З гербамi.

Музей!


Яшчэ ў Брэсце есць крэпасць са складанай гiсторыяй. Падзеi адбывалiся прыкладна такiм чынам: у пачатку 30-х гадоў XIX стагоддзя на тэррыторыi былой Рэчы Паспалiтай, iнкарпараванай у склад Расii, выбухнула паўстанне, падставай для якога стала нежаданне мясцовай армii ваяваць у Францыi - удзельнiчаць у аперацыi па падаўленню грамадскiх выступленняў. Пасля падаўлення паўстання Расiяй была пабудавана гэтая крэпасць - дзеля ўзмацнення Расiйскага ўплыву на "далучаных землях".
У 1939 годзе ад нацыстаў крэпасць баранiлi польскiя войскi - бо Беларусь тады ўваходзiла ў склад Польшчы. Немцы занялi крэпасць, пасля чаго амаль адразу аддалi яе саветам - i ў Брэсце быў праведзены сумесны нацыстоўска-савецкi парад.
А ў 1941 годзе крэпасць ад учорашняга саюзнiка баранiлi ўжо савецкiя войскi. Менавiта гэтая абарона ўзведзена ў культ.

У брэжнеўскiя часы.

Танчыкi i самаходка. У дзяцiнстве я гуляўся з мадэлькамi гэтай тэхнiкi - у танка заўседы адвальвалiся гумовыя гусенiцы.

Справа руiны, злева - цэлы будынак.

Калi сур'езна, то крэпасць i зараз "жывее ўсiх жывых", на тэрыторыi крэпысцi жывуць краты.

А на беразе вадаема спяць шэранькiя качкi.

Journal information