Настольнай гульнi
Канструiрую горад
З бязрадасных сноў
Быццам розныя кроплi
У кубак адзiн -
Утапiчныя жахi,
Трывогi часоў.
А пазней дададзiм
Шмат дарэмных надзей
Кнопку памяцi мертвай
Журбы развiцце
Паглядзiм
На далейшыя крокi падзей -
Цi магчыма,
Каб тут iснавала жыцце?
...У небе змрочна-замгленым
Паветраны цiск
Нейкiх шэрых будынкаў,
Руiнаў, зямлi -
На экране зашкленым
Я пазнаў раптам Мiнск
Што зрабiлi такiм
Невядома калi.
лiпень/2012
Journal information