
Ноч у Пецярбургу.
Я быў у Пецярбургу шмат гадоў таму, i амаль не памятаў гэты горад. Таму ў першую ноч пасля прылету ў Пецярбург я вырашыў прайсцiся па гораду i проста паглядзець на яго.

З вядомых мне гарадоў Пiцер больш за ўсе падобны на Хельсiнкi ды Львоў. Тая самая раскошная архiтэктура ды добра спланаваныя вулiцы старога горада.

У горадзе некалькi рэк ды каналаў, што робiць яго вельмi ўтульным. Таксама адчуваецца блiзкае мора. На берагах рэк, па маiх адчуваннях, калiсьцi была самая дарагая ды шыкоўная зямля горада, бо тут вельмi шмат былых прыватных палацаў ды дарагiх даходных дамоў.

Пойдзем далей.





У горадзе шмат рэкламы. Бачна, што жыцце тут кiпiць, шмат нейкiх прыватных iнiцыятываў. Яшчэ бачна тое, што дзяржава нашмат меньш лезе ў прыватныя справы, чым тое самае у Беларусi. Iснуе шмат тарговых сетак, напрыклад сетка кнiжнага гандлю:

Беларусь, дарэчы, прадстаўлена ў Пiцеры брэндамi "Marko" ды "Белвест" (абутак); яшчэ добрымi лiчацца нашыя касметычныя вырабы ды прадукты харчавання. "Беларусь" усюды пазначаецца як "Белоруссия".

Пад'езды ў цэнтры выглядаюць прыкладна так -

А дзверы - так.

У горадзе захавалася вось такая будка вулiчнага рэгулiроўшчыка:

На сценах i плiтке трапляюцца рэкламы-трафарэткi, вось гэтая мне спадабалася больш за ўсе:

У некаторых дварах трапляецца смецце, але збольшага горад чысты.

Пра двары, дарэчы, будзе больш падрабязны расповед, але ў некаторыя мы можам зайсцi i зараз. Напрыклад, вось двор дома, дзе жыў Сяргей Ясенiн:

Дом вельмi цiкавы, з рознай вышыней паверхаў. Мяркуючы па памеру вокнаў - вышыня столi ў кватэрах на другiм паверсе - метраў пяць.
А вось акно дома, дзе жыў Iосiф Бродскi.

I двор дома, дзе былi тыя самыя знакамiтыя "паўтары комнаты" Бродскага.

Пойдзем далей.

Iнтэр'ер кавярнi:

Знешняе аздабленне iншай кавярнi. Дарэчы, гэта рэальная гiпсавая ляпнiна, сучасная. Зроблена вельмi якасна, я спецыяльна глядзеў. У Менску такога не будзе яшчэ шмат дзесяцiгоддзяў.

Архiтэктура.

Метро.

Вокны.

P.S. Пра Пiцер будзе яшчэ два выпускi.
Journal information