
Украiна, Львоў.
Львоў мне спадабаўся адразу.

У горадзе прыемна сустрэць ранiшняе сонца.

Прайсцiся па бугрыстым вулiцам.

Паглядзець, што робiцца ў завулках.

Львоў - кладзезь архiтэктурных вынаходнiцтваў, а часам i дзiвацтваў. Звярнiце ўвагу на размяшчэнне вакон - жыхары гэтага дома павiнны лiтаральна глядзець адны аднаму ў кватэру. Канешне, калi гэта не адна i тая ж кватэра, што таксам цалкам верагодна - у старых "аўстрыйскiх" ды "польскiх" "люксах" (назва тыпу дома) кватэры часам вельмi вялiкiя - больш за 5 пакояў.

Львоўскiя дворыкi часам выглядаюць вось так. У двары вы знойдзеце ўсе што заўгодна - старую лядоўню, канапу, крэсла, старыя шыны, дываны... Но вось што цiкава - увесь гэты хлам не прыгнятае, а стварае адчуванне кiпучага жыцця i крыху дзiцячае адчуванне вясновай уборкi ў хаце.

Карацей, гэта нашмат круцей, чам менская казарменная чысцiня. Але крочым далей. Па Львову прыемна проста гуляць, круцячы галавой на ўсе бакi, знаходзячы ўсе новыя i новыя архiтэктурныя дэталi.

Ну проста Вена.

Львоўская плошча.

Вельмi цiкавы тыповыя львоўскiя пад'езды. Уваход у стары львоўскi дом - гэта цэлая брама, якiя вдуць у скразную арку-пад'езд. Супрацлеглы бок аркi выходзiць ва ўнутраны дворык (памеры якога могуць вагацца ад невялiкай плошчы да вялiкага хатняга пакоя), а прыкладна ў сярэдзiне аркi-пад'езда пачынаецце лесьвiца на верхнiя паверхi - яна можа быць як простай, так i спiральнай.
Практычна ў кожным пад'ездзе вiсiць адмысловы квiток з падлiкам камунальных паслуг.

Адна з львоўскiх бензазаправак выглядае так:

Ва Львове есць вулiца Янкi Купалы.

Гатэль "Шапэн".

Ды музей "Арсенал" - з даволi цiкавымi экспанатамi.

А яшчэ ў мiжваенным Львове жыў Станiслаў Лем - знакамiты пiсьменнiк ды фiлосаф. Дом, дзе жыў пан Станiслаў, стаiць на вулiцы Богдана Лепкого (за палякамi - "Браераўская").

Адкрываем аўтабiяграфiчны "Высокi Замак" Лема - «Когда было тепло, я оккупировал небольшой каменный балкон, на который можно было попасть через кабинет отца. С него я – мысленно – совершал нападения на соседние дома, трубы которых, дымя, превращали их в военные корабли. Сидя на балконе, я чувствовал себя Робинзоном, а точнее – самим собою, заброшенным на необитаемый остров.». I яшчэ: «Я видел с балкона нашей квартиры, прячась за его каменным барьером, стычки атакующей конной полиции с демонстрантами, это было во время похорон Козака…».
Вось гэты балкон:

А вось гэты вiд з пад'езда маленькi Станiслаў бачыў кожны дзень па дарозе ў гiмназiю. З 1930-х гадоў, здаецца, тут не памянялася нiчога (ну так, бачу, лядоўня сучасная справа).

Вiд дворыка ў доме Лема.

I з боку чорнага ходу.

Лазiць па "чорнай", куханнай лесьвiцы маленькаму Сташэку забаранялася - бо там вадзiлiся пацукi (мо i зараз есць, ня ведаю).

Дзверы кватэры Станiслава Лема. Менавiта тут ен пражыў 25 гадоў да рэпатрыяцыi ў Кракаў у 1946 годзе.


Над двухстворкавымi дзвярыма - прыгожы драўляны барэл'еф. Дарэчы, гэта ўпрыгожванне было закладзена пры праектыроўке дома - на астатнiх паверхах такiя ж самыя барэл'ефы, толькi крыху па-iншаму пафарбаваныя.

Пад'езд Лема. Спiральная лесьвiца наверх.

Лесьвiца, дарэчы, вельмi цiкавая. Асабiста мне гэтая клятчастая падлога i зяленыя сцены нагадалi першую частку "Матрыцы", сцэну сустрэчы Морфеуса ды Нео. Пад'езд старога дома ў фiльме чымсцi нагадвае павялiчаную лесвiцу з дома Лема. Хутчэй за ўсе, гэта выпадковае супадзенне, хаця хто яго ведае - браты Вачоўскi часцяком прыгадвалi Лема як аднаго з "натхняльнiкаў" iдэi Матрыцы.

Яшчэ фота дома.

А вось гэта - былы "Езуiцкi сад" часоў Лема.


Станiслаў Лем жыў у старым, "польскiм" Львове. Зараз гэта ў чымсцi зусiм iншы горад, але пэўныя сляды таго часу засталiся паўсль. Яны прабiваюцца праз тынкоўку:

Бачны на вулiчных люках:

Да i ў кавярнях можна часцяком пачуць польскую мову.

У Львоў хочацца вярнуцца яшчэ.

Зноў прайсцiся па вузкiх завулках, па львоўскаму бруку.

Усе роўна - пешшу цi на машыне.

Мабыць, усе ж-такi пешшу - дыхаючы араматам ранiшняй кавы ды заходзчы ў кавярнi.

13.08.2010
Journal information