
Кавярнi.
У Пiцеры есць сетка кафэ з назвай "Столовая №1". Яны аздоблены ў псеўдасавецкiм стылi - з плакатамi ды лозунгамi.


Iнтэр'ер выглядае прыкладна так -



А так - прыбiральня. Звярнiце ўвагу на друкаваную аб'яву - яна сфармулявана ў выглядзе прапановы, а не забароны (як большасць беларускiх аб'яваў падобнага кшталту).


Яшчэ мне спадабалася вось такое аздабленне акна:

Iдзем далей. Вось кавярня, сумешчаная з кнiжнай крамай (цi наадварот).

У цэнтры вiтрыны - кнiгi Бродскага. Як вядома, ен пражыў у Пiцеры большую частку свайго нядоўгага жыцця.

Iнтэр'ер.

Панарама.

Пойдзем далей. Збочыўшы з Лiцейнага праспекта, можна трапiць у кавярню Лебедзева.

Каля ўвахода вас сустрэнуць старая лядоўня ды савецкая гульня-аўтамат.


Iнтэр'ер аформлены Iкеей ды рознымi старымi рэчамi. Есць некалькi дошак, куды кожны жадаючы можа прышпiлiць усе што захоча.

Як мне падалося, такая стылiстыка была б больш удалай дзеля больш вялiкага памяшкання. Тут памяшканне малое, i таму кавярня выглядае захламленай.

Яшчэ некалькi здымкаў:





Яшчэ тут есць крама розных дызайнерскiх рэчаў.


А ў прыбiральнi вельмi дрэнна пакладзена плiтка:)

Макдональдс у Пiцеры такi самы, як i паўсюль у свеце -

А яшчэ мне спадабалася вось такая кавярня ў аэрапорце -

Нягледзячы на крыху дзiкаватую назву, усе зроблена вельмi якасна. Латунныя лямпы, медны посуд для аздаблення.

Падлога з плiткi пад дрэва - зручна i прыгожа.

Journal information