
Беларусь, Гомель
Зусiм забыўся пра тое, што ў мяне ў папках са здымкамi ляжыць яшчэ некалькi цiкавых вандровак па Беларусi. Трэба хутка пра iх распавесцi:)
У Гомелi я быў два разы. За першым разам, пра якi распавяду сення, я паглядзеў толькi цэнтр.

Цэнтр Гомеля прыгожы, мае шмат старажытных дамоў прыгожай правiнцыйнай архiтэктуры.

Прыгожа i прыемна!


Але ад шпацыру па горадзе застаеццца нейкае падвойнае ўражанне. Яно складаецца з супрацлеглых вобразаў адных i тых жа дамоў. З фасада дом выгляде вось так:

А са двара - так:

Рамонт фасадаў - гэта добра,

але двары застаюцца па-ранейшаму страшэннымi.

Магу доўга чаргаваць, фасады -

Двары.
Дарэчы, гэты самы страшэнны двор быў у будынку, што здымае нейкая там камунiстычная партыя:)

Двары ў Гомелi - цiкавыя ды разнастайныя.








Гомельскiя сталiнкi вельмi асаблiвыя, нагадваюць гiстарычную забудову. Нiдзе ў Беларусi не бачыў больш такiх.



А хрушчоўкi працягваюць стылiстычную традыцыю пад'ездных вокнаў на ўвесь фасад.

Дзверы.


Вось такi горад.


Зусiм як цу Еўропе - жалезная брама, ровар, трафарэтка.

Цi не зусiм?

Вырашаць вам.

Journal information