
Беларусь, недзе ў Менску.
Аднойчы ўлетку я шпацыраваў па горадзе i зайшоў у закiнуты дзiцячы садок. Я ўявiў сабе археолагам наступных стагоддзяў, што раскапалi пласт нашага стагоддзя. Крочым!

За плотам садка былi вось такiя адмысловыя будынкi. Магчыма, людзi XX стагоддзя захоўвалi тут дзiцячыя цацкi.

Пройдземся вакол галоўнага будынка, каб адшукаць уваход.

Ен абавязкова павiнны быць... А вось i ен! Дзверы упрыгожаны надпiсамi. Хутчэй за ўсе, людзi пачатку XXI стагоддзя хацелi пакiнуць нам якое-небудзь важнае пасланне. Таксама цалкам магчыма, што тут месцiцца апiсанне якога-небудзь важнага абрада цi рэлiгiйнага звычая.

Як жылi тады людзi? Зараз цяжка сказаць. Тады былi шырока распаўсюджаны культы тых асоб, iмены якiх мы часта знаходзiм у лiчбавых ды аналагавых летапiсах XX-XXI стагоддзяў. Хутчэй за ўсе вось гэты барэл'еф - як раз так званы твар адной з тых асоб.

Унутры будынкаў знайшлася так званая мэбля. Не зусiм зразумела яе размшчэнне ў прасторы - хутчэй за ўсе гэта культура выкарыстоўвала так званыя Гарызантальныя Шафы. Паколькi шафа знаходзiцца пад вуглом да падлогi - то, хутчэй за ўсе, гэта пераходная мадэль да вершынi шафнай эвалюцыi - Шафе Вертыкальнай. Таксама тут прысутнiчаюць надпiсы ў той жа стылiстыцы, што i каля ўвахода.

I тут таксама. Дарэчы, гэта так званы "басейн".

Не ведаеце, што такое "басейн"? Гэта такое месца, для заняткаў плаваннем. Плаванне - гэта такое перабiранне рукамi ды нагамi па вадзе дзеля руху. Што такое рукi i ногi - паглядзiце самi ў апiсаннi чалавека XX-XXI стагоддзяў. Дарэчы, так званыя "рукi" трэба было мыць - вось спецыяльныя прылады для мыцця.

Цiкавы i так званыя "лесвiцы".

А вось гэтая чырвоная скрыня на сцяне - гэта хутчэй за ўсе так званты "тэлевiзар". Гэта адзiн з асноўных аб'ектаў пакланення людзей XX - пачатку XXI стагоддзяў. Асноўны абрад гэтага культа складаўся з нерухомага сядзення перад тэлевiзарам у стане, блiзкiм да анабiозу. Не верыце? Але ж гэта так.

Тэлевiзары былi паўсюль.

А ўвогуле дзецям тады жылося адносна някепска. Гулялicя, напрыклад, з цацкамi, зробленымi з натуральнага металу.

Шпацыравалi па прасторным калiдорам.

Лячылiся у медыцынскiх кабiнетах з насценнымi роспiсамi.

А тут яны адпачывалi.

Вось такi садок.

Дзiцячы.

...Я крочыў дадому, А дзiцячы садок працягваў жыць сваiм жыццем. Ен быў добра схаваны мiж дамамi. Зусiм побач кудысьцi спяшалiся людзi.

Горад жыў сваiм звычайным жыццем.

Journal information